Сцяг Панядзелак, 13 студзеня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
13 студзеня 2025, 14:57

Аўтамагазіны абслугоўваюць 13,8 тыс. населеных пунктаў Беларусі

Фота з архіва
Фота з архіва
13 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Паслугамі аўтамагазінаў карыстаюцца больш за 445 тыс. чалавек, якія пражываюць у 13,8 тыс. населеных пунктаў краіны, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Беларускага рэспубліканскага саюза спажывецкіх таварыстваў.

Як было падкрэслена, гандлёвае абслугоўванне ў вёсцы - пытанне асаблівай важнасці. Сёння больш за 500 аўтамагазінаў спажыўкааперацыі давозяць прадукты харчавання і тавары паўсядзённага попыту да самых аддаленых вёсак. Усяго ж яны абслугоўваюць больш за 445 тыс. жыхароў 13,8 тыс. населеных пунктаў рэспублікі.

У Белкаапсаюзе расказалі, што як заўсёды з нецярпеннем чакаюць прыезду аўтамагазіна нумар 6 Лідскага філіяла жыхары вёскі Мікалаева Іўеўскага раёна. Экіпаж у складзе вадзіцеля Эдуарда Дзерваноўскага і прадаўца Тэрэсы Кахно (пакупнікі ласкава клічуцьТонечка) дакладна ведае, што запатрабавана ў насельніцтва. Яны працуюць у спажыўкааперацыі больш за 30 гадоў і ўжо сталі роднымі для вяскоўцаў.

"Работай аўтакрамы пакупнікі вельмі задаволены. Прыязджае своечасова, добры асартымент, што трэба - можна заказаць, абслугоўванне ўважлівае, заўсёды дапамогуць і тавар выбраць, і купленае да дома данесці. Мясцовыя жыхары не скупяцца на словы ўдзячнасці прадаўцу і вадзіцелю, для якіх галоўнае - клопат пра людзей", - удакладнілі ў саюзе спажывецкіх таварыстваў.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі