Сцяг Панядзелак, 13 студзеня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
13 студзеня 2025, 11:29

Аўстралія, Непал, Сент-Кітс і Невіс. Турысты з якіх краін прыязджалі ў Белавежскую пушчу ў 2024 годзе

Фота з архіва
Фота з архіва
13 студзеня, Брэст /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальны парк "Белавежская пушча" ў 2024 годзе наведалі больш за 530 тыс. турыстаў, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА начальнік аддзела турызму, маркетынгу і рэкламы нацпарка Аксана Багалейша.

У Белавежскай пушчы ў мінулым годзе пабывала больш турыстаў, чым 2023-м. У тым ліку на 60 працэнтаў павялічылася колькасць замежных гасцей. Нацыянальны парк наведалі 117 тыс. іншаземцаў. Сярод пастаянных турыстаў - грамадзяне Расіі, Польшчы, Германіі, Літвы, Латвіі, Украіны, Казахстана, Узбекістана. Таксама ў 2024 годзе ў пушчы прымалі гасцей з Ізраіля, Кітая, Непала, Мексікі, Турцыі, Бельгіі, ЗША, В'етнама, Іспаніі, Сербіі, Аўстраліі, Нідэрландаў, Індыі, Румыніі, Сент-Кітса і Невіса, Вялікабрытаніі, Егіпта, Рэспублікі Карэя, ААЭ, Італіі, Канады, Інданезіі, Саудаўскай Аравіі, Перу.

"Усё залежыць ад сезона года. Летам турысты аддаюць перавагу адным экскурсіям, у зімовы перыяд - іншым. Напярэдадні і ў час навагодніх і калядных свят стараюцца прыехаць у сядзібу беларускага Дзеда Мароза, жаданне загадаць, паразмаўляць з ім, падарункі атрымаць. Таксама найбольш наведвальныя музей прыроды і вальеры з дзікімі жывёламі. Летам робім упор на актыўны адпачынак. Шмат веласіпедных дарожак у пушчы. Вельмі папулярны ў гэты перыяд археалагічны музей пад адкрытым небам, таксама аглядная экскурсія па Белавежскай пушчы з наведванем музея народнага побыту", - расказала Аксана Багалейша.

Так, у гасцях у Дзеда Мароза ў мінулым годзе пабывалі каля 80 тыс. дзяцей і дарослых. Рэкордная колькасць турыстаў скарысталася веласіпеднымі маршрутамі ў Белавежскай пушчы - больш за 60 тыс. чалавек. "У нас з'явіўся ў 2024 годзе новы маршрут - "Яленскі бор". Ён праходзіць па лясных сцяжынах, вельмі цікавы. Знаходзіцца недалёка ад турыстычнай інфраструктуры. Магчыма, такія маршруты будзем ствараць і бягучым годзе. Таксама маем намер абнаўляць інфраструктуру існуючых маршрутаў", - адзначыла Аксана Багалейша.

 У нацыянальным парку ўдасканальваюць інфраструктуру. Рухаецца да завяршэння будаўніцтва ўваходнай групы, якая ўяўляе сабой галоўныя вароты і пункты абслугоўвання. У бліжэйшы час там чакаецца адкрыццё інфацэнтра. Змяненні закранулі і сядзібу Дзеда Мароза, лакацыі сталі больш маляўнічымі і яркімі.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі