Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
15 кастрычніка 2021, 18:02

Аўраменка: забарона на палёты над Беларуссю паўплывала перш за ўсё на пасажыраў

15 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Уведзеныя адносна Беларусі абмежавальныя меры ў галіне авіяцыі паўплывалі перш за ўсё на пасажыраў. Аб гэтым заявіў міністр транспарту і камунікацый Аляксей Аўраменка, які прыняў удзел у форуме міністраў у рамках Другой глабальнай канферэнцыі ААН па ўстойлівым транспарце ў фармаце відэаканферэнцыі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінтранса.

У сваім выступленні Аляксей Аўраменка адзначыў, што транспартная сфера з'яўляецца важным састаўным элементам сусветнай эканомікі. Асабліва вялікая яе роля для экспартна арыентаванай эканомікі, прыкладам якой з'яўляецца Беларусь. "У нашай краіне на пастаяннай аснове праводзіцца работа па забеспячэнні ўстойлівага развіцця транспарту і аднаўленні эканомікі пасля невялікага зніжэння ў перыяд пандэміі. Мы інвесціруем істотныя рэсурсы ў развіццё сеткі аўтамабільных дарог і чыгунак, аэрапортаў, сродкаў дастаўкі грузаў і пасажыраў", - сказаў ён.

Беларусь у перыяд лакдаўну 2020 года не закрыла свае аэрапорты, у тым ліку для транзітных паветраных суднаў, і прадаўжала палёты па адкрытых напрамках, стаўшы гуманітарным калідорам для дзясяткаў тысяч пасажыраў з усяго свету. "Уведзеныя адносна Беларусі абмежавальныя меры ў галіне авіяцыі паўплывалі не толькі на нашу рэспубліку. Аблятаючы краіну, авіякампаніі ўсяго свету, павялічваючы працягласць маршрутаў, нарошчваюць колькасць выкідаў вуглякіслага газу і павышаюць кошт перавозкі, што ўлывае непасрэдна на пасажыраў", - падкрэсліў міністр.

Акрамя таго, кіраўнік транспартнага ведамства адзначыў важнасць удзелу Беларусі ў кітайскай ініцыятыве "Пояс і шлях". Дынамічна развіваюцца кантэйнерныя перавозкі ў зносінах Кітай - Еўропа - Кітай, на базе Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень" ствараецца вялікі лагістычны цэнтр.

"Работа, якая праводзіцца ў Беларусі ў галіне транспарту, у поўнай меры супадае з мэтамі і задачамі, выпрацаванымі Арганізацыяй Аб'яднаных Нацый па ўстойлівым транспарце", - сказаў на заканчэнне Аляксей Аўраменка. Ён таксама выказаў упэўненасць, што канферэнцыя будзе садзейнічаць з'яўленню новых ідэй у галіне ўдасканалення працэсаў на транспарце, а гэта пасадзейнічае дасягненню Мэт устойлівага развіцця.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі