Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Ацяпленне ўключаюць у жылфондзе, інтэрнатах, навучальных установах Мінска

Грамадства 24.09.2019 | 10:21
Фота з архіва
Фота з архіва

24 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Мінску сёння ўключаюць ацяпленне ў жыллёвым фондзе, інтэрнатах, гасцініцах, басейнах, агульнагарадскіх лазнях, навучальных установах і тэатрах Мінска, паведамілі БЕЛТА ў Мінгарвыканкаме.

З 23 верасня цяпло пачалі падаваць у дзіцячыя ўстановы, школьныя, лячэбна-прафілактычныя, медыцынскія ўстановы, установы сацыяльнага забеспячэння, музеі, дзяржаўныя архівы і бібліятэкі сталіцы.

Мінчане могуць даведацца пра дату ўключэння ацяплення ў кватэрах анлайн і па тэлефоне - такую паслугу прадастаўляе Цэнтр інфармацыйных тэхналогій Мінгарвыканкама. Адказы на пытанні прыходзяць праз чат-бот у мэсэнджарах Viber і Telegram. Для гэтага трэба ўвесці вуліцу і нумар жылога дома. Аналагічны сэрвіс ёсць на сайце "Мой Горад" 115.бел у раздзеле "Кантакт-цэнтр ЖКГ". Інфармацыю таксама можна атрымаць, пазваніўшы ў кантакт-цэнтр ЖКГ па нумары 115.

Ацяпленне ўключаецца па ўзгадненні з цеплазабеспячальнымі арганізацыямі пры наяўнасці пашпартоў гатоўнасці да работы ў асенне-зімовы перыяд. На гэты час арганізуецца дзяжурства персаналу. Пры тэмпературах знадворнага паветра вышэй за плюс 10 градусаў ацяпленне памяшканняў перавядуць у рэжым працеплівання. Пры стабільным павышэнні сярэднясутачнай тэмпературы знадворнага паветра будуць прыняты своечасовыя меры па адключэнні ацяплення.

У мінулым годзе ацяпляльны сезон стартаваў у сталіцы 28 верасня. З 1 кастрычніка пачалося падключэнне ацяплення ў жылым сектары, інтэрнатах, гасцініцах, басейнах, агульнагарадскіх лазнях, навучальных установах і тэатрах.

Для правільнага ўключэння сістэм, недапушчэння гідраўдараў і зрыву цыркуляцыі цепланосбіта ацяпленне ўключаецца паступова. Спачатку цяпло прыходзіць на аб'екты сацыяльнай сферы, потым у жылыя дамы, прычым поўнае ўключэнне ацяплення ў жылфондзе адбываецца на працягу чатырох-пяці дзён. У апошнюю чаргу ацяпленне ўключаюць у адміністрацыйных будынках.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Машынабудаванне Беларусі Машынабудаўнічы комплекс Беларусі прадстаўляюць каля 250 вялікіх і сярэдніх арганізацый, у якіх працуюць 192 тыс. чалавек.