
Фота з архіва
22 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ацяпленне ў сталічных бальніцах, дзіцячых садах і школах пачнуць адключаць 26 мая. Такая інфармацыя размешчана ў Тelegram-канале "Мінск. Афіцыйна", паведамляе БЕЛТА.
Рашэнне прынята 21 мая на пасяджэнні Мінскага гарвыканкама з улікам прагнозаў сіноптыкаў. З пачатку будучага тыдня чакаецца цёплае надвор'е.
Гэты ацяпляльны сезон доўжыцца ўжо больш за восем месяцаў і з'яўляецца самым працяглым за апошнія гады.-0-