Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
25 сакавіка 2021, 09:52

Атрымліваць паштовыя адпраўленні цяпер можна з дапамогай СМС-кода

25 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У аддзяленнях паштовай сувязі цяпер можна атрымліваць паштовыя адпраўленні з дапамогай СМС-кода без запаўнення паведамленняў і прад'яўлення пашпарта, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт "Белпошты".

Каб атрымліваць паштовыя адпраўленні з дапамогай СМС-кода, неабходна зарэгістравацца ў асабістым кабінеце і ўвесці даныя дакумента, які засведчвае асобу; раздрукаваць і запоўніць заяву (можна запоўніць і ў АПС); звярнуцца ў любое аддзяленне паштовай сувязі для ідэнтыфікацыі асобы (з сабой неабходна мець дакумент, які засведчвае асобу, даныя якога ўнесены пры рэгістрацыі).

"Дзякуючы гэтаму сэрвісу, больш не трэба будзе запаўняць папяровыя паведамленні і паказваць пашпарт. Для атрымання паштовага адпраўлення кліенту дастаткова назваць сваё прозвішча, адрас або нумар адпраўлення, а таксама нумар тэлефона, пазначаны пры рэгістрацыі. На гэты нумар паступіць СМС-код, які неабходна паведаміць аператару для атрымання паштовага адпраўлення. Сэрвіс прадастаўляецца бясплатна", - адзначылі ў "Белпошце".

Таксама на прадпрыемстве паведамілі, што адсачыць статус адпраўлення можна на іх сайце, а таксама з дапамогай мабільнага дадатку РУП "Белпошта". Пры адлюстраванні статусу "паступіла ва ўстанову дастаўкі" можна атрымліваць адпраўленне, не чакаючы папяровага паведамлення.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі