Скрыншот відэа "Беларусь 1"
16 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Атрымаць аўтограф у Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі цалкам рэальна. Такіх запытаў кіраўніку дзяржавы паступае нямала, расказалі ў эфіры навін тэлеканала "Беларусь 1", паведамляе БЕЛТА.
Аказваецца, да кіраўніка дзяржавы ўжо не адзін год, у асноўным у пісьмах, звяртаюцца звычайныя людзі з розных краін свету з просьбай аб аўтографе. "Яны, вядома, заўсёды гэта аргументуюць вельмі фундаментальна. Часам крыху арыгінальна. Цалкам відавочна, калі мы чытаем гэтыя звароты, што людзі сочаць за дзейнасцю нашага Прэзідэнта, што яны паглыблены ў працэс, што гэта не такое намінальнае жаданне атрымаць аўтограф яшчэ аднаго сусветнага лідара - зусім не. Мы не пакідаем ніводнае пісьмо. Шанцы ёсць абсалютна ва ўсіх. Ніводнае пісьмо не застаецца без разгляду", - падзялілася з журналістамі прэс-сакратар Прэзідэнта Наталля Эйсмант.
Як расказалі ў эфіры, у патэнцыяльных уладальнікаў аўтографа Прэзідэнта спачатку праз МЗС пытаюцца, навошта менавіта ён ім патрэбны. Але гэта, хутчэй, праверка ідэнтычнасці прасіцеля, і тут няма ніякіх складаных працэдур.
Журналісты звязаліся з кітайскім студэнтам, які ўжо атрымаў аўтограф завочна. Яму засталося толькі вярнуцца за ім у Шанхай. "Гэты подпіс будзе як талісман у вучобе. Ён моцны лідар, дзякуючы якому ў Кітаі ведаюць: у нас ёсць сябры на захадзе. Я вельмі рады адказу з Мінска", - расказаў шчаслівы ўладальнік запаветнага аўтографа.-0-