Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
24 студзеня 2022, 15:59

Атмасферныя франты прынясуць у Беларусь ападкі на гэтым тыдні

24 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Атмасферныя франты прынясуцьу Беларусь ападкі на гэтым тыдні, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

"На працягу рабочага тыдня тэрыторыя Беларусі будзе ў асноўным знаходзіцца ва ўладзе атмасферных франтоў, таму ў большасці дзён будуць ісці ападкі ў выглядзе снегу і мокрага снегу, пры слабададатных тэмпературах па захадзе і паўднёвым захадзе краіны магчымы дождж", - расказалі ў Белгідрамеце.

У аўторак, 25 студзеня, на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць ападкі (снег, мокры снег, па захадзе з дажджом). Месцамі чакаецца туман і галалёд. На асобных участках дарог магчыма галалёдзіца. Вецер прагназуецца паўднёва-заходні, заходні ўмераны. Тэмпература паветра ўначы складзе 9-14 градусаў марозу, па паўднёвым усходзе пры праясненнях - мінус 15-20, па захадзе - мінус 3-8. Удзень будзе ад мінус 2 да плюс 3, па ўсходзе - мінус 3-8.

У сераду, 26 студзеня, ноччу і раніцай на большай частцы тэрыторыі краіны, днём месцамі па паўднёвым захадзе пройдзе кароткачасовы снег. На асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца. Вецер прагназуецца заходні ўмераны. Тэмпература паветра ўначы складзе 2-9 градусаў марозу, пры праясненнях - мінус 10-13. Удзень будзе ад нуля да мінус 6.

У чацвер, 27 студзеня, на большай частцы тэрыторыі краіны пройдзе снег, мокры снег, днём па паўднёвым захадзе магчымы дождж. У асобных раёнах чакаюцца слабыя туман і галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер прагназуецца паўднёвы, паўднёва-заходні ўмераны, удзень парывісты. Тэмпература паветра ноччу складзе 5-12 градусаў марозу, па ўсходзе пры праясненнях - мінус 13-15, па паўднёвым захадзе - мінус 1-4. Удзень - ад мінус 4 да плюс 2, па ўсходзе - да мінус 6.

У пятніцу, 28 студзеня, часам пройдуць ападкі (снег, мокры снег, па поўдні магчымы дождж). Месцамі чакаюцца слабыя туман і галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 4 да плюс 1, па ўсходзе - да мінус 6 градусаў. Удзень будзе ад мінус 3 да плюс 3.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі