5 ліпеня, Гродзенскі раён /Кар. БЕЛТА/. Купалле адсвяткавалі на Аўгустоўскім канале, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
На шлюзе "Дамброўка" сабраліся гродзенцы, жыхары Гродзенскага раёна і госці, каб па традыцыі акунуцца ў атмасферу традыцыйных беларускіх звычаяў і абрадаў. "Мы лакацыю не мяняем, гадоў пяць ужо мы тут праводзім Купалле. І з кожным годам, хочацца адзначыць, што гэта мерапрыемства карыстаецца ўсё большай папулярнасцю, попытам. Нават вось сёння нам не даводзіцца біць у барабаны, у шумавыя інструменты, ідучы ад нашай сцэны на імправізаваную пляцоўку, дзе пачынаецца наша мерапрыемства. Людзі ведаюць пра нас і далучаюцца", - адзначыла дырэктар Гродзенскага раённага культурна-інфармацыйнага цэнтра Аксана Грынцэвіч.
Пачалася праграма з майстар-класа для ўсіх жадаючых па пляценні купальскага вянка. Аснова для жаночага вянка - галінкі бярозы, для мужчынскага - дубу. Кветкі і травы падыходзяць любыя, якія толькі можна знайсці, хоць раней збіралі пераважна лекавыя травы. "Як вядома, наогул вянкі рабілі незамужнія дзяўчаты, каб потым варажыць на вянках. Гаварылі, што, чым прыгажэйшы вянок, чым ярчэйшы і большы, тым большая верагоднасць атрымаць самага добрага мужа. Сакрэту ў пляценні ніякага няма, галоўнае, вязаць мацней, каб ён трымаўся і не распадаўся", - расказала хормайстар народнага хору Квасаўскага цэнтра культуры і развіцця народнай творчасці Святлана Тур.
Разам з унучкай Евай пляла вяночак гродзенка Валянціна: "Унучка вырашыла, што павінна сплесці свой вянок. А наогул спецыяльна прыехалі на гэта свята, паглядзелі праграму і прыехалі. Нас усе мерапрыемствы цікавяць, мы любім ездзіць сюды, і на ўсе святы, якія тут бываюць, заўсёды прыязджаем".
З захапленнем плятуць свае вянкі і Ангеліна Рэчыц, і Мілана Сідарук. "Нам растлумачылі асновы, як ён робіцца, вельмі захацелася самім зрабіць свой вянок, тым больш, што мы не замужам, а ў гэта закладваецца свой асаблівы сэнс. Тым больш, што я здымаю відэа пра Купалле, таму мне вельмі ў тэму аказалася гэта мерапрыемства маштабнае, на такім я ўпершыню", - падзялілася Ангеліна Рэчыц.
"Спецыяльна прыехалі на Аўгустоўскі. Тут максімальна захапляючая атмасфера", - дадала Мілана Сідарук.
Пасля чаго створаныя вянкі дзяўчаты спусцілі на ваду. У праграме свята быў і майстар-клас па бытавых танцах, канцэрт ансамбля народнай песні "Уладары". Выбралі на свяце Купалінку і Купаліша. І, вядома, не абышлося без традыцыі распальвання вогнішча і купальскіх скачкоў цераз яго.-0-