Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
14 верасня 2020, 16:12

Атаманюк: іграць у інтарэсах чужой дзяржавы, здраджваючы пры гэтым сваёй, - злачынства

14 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзяржава можа развівацца, толькі маючы эканамічную незалежнасць. Іграць у інтарэсах чужой дзяржавы, здраджваючы пры гэтым сваёй, - злачынства. Такое меркаванне ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1" выказаў генерал-маёр падатковай паліцыі Украіны Юрый Атаманюк, паведамляе БЕЛТА.

Паводле слоў Юрыя Атаманюка, Украіна добра ведае, да чаго прыводзяць дзеянні і заклікі радыкальных мітынгуючых. "Дэманізаваць трэба тых, хто, з'яўляючыся грамадзянінам сваёй краіны, гаворыць, што трэба выконваць вось такія рэкамендацыі, не разумеючы або свядома падыгрываючы. У гэтым выпадку ён шкодзіць эканоміцы сваёй дзяржавы, сваім людзям, прыводзіць да развалу нейкіх эканамічных сувязей і наладжаных узаемаадносін, а ўзмацняе іншую дзяржаву. Не важна, за грошы гэта робіцца, дзеля кар'еры, дзеля палітычнай падтрымкі - ты вядзеш вось такую палітыку ўнутры дзяржавы", - сказаў ён.

Эксперт прывёў у якасці прыкладу ўкраінскі вопыт. "Калі ў нас, напрыклад, падпісвалі эканамічную частку пагаднення аб асацыяцыі з ЕС. Добра, падпісалі. Пафатаграфаваліся ў Бруселі, шампанскае адкрылі, парадаваліся. Далей што? Мы вывозім збожжа, мы не можам яго перапрацоўваць. Таму што не можам устанаўліваць пошліны для імпартнай прадукцыі перапрацоўкі з нашага ж збожжа, якая нам паступае з іншых краін. Экспартуем збожжа як сыравінны прыдатак развітых краін", - дадаў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі