Фота ТАСС
16 красавіка, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Пасол Беларусі ў Расіі Юрый Селіверстаў наведаў дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва Расіі ТАСС і правёў рабочую сустрэчу з яго генеральным дырэктарам Андрэем Кандрашовым. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе пасольства.
Бакі абмеркавалі асвятленне беларускай і саюзнай тэматыкі ў расійскіх СМІ, развіццё беларуска-расійскага супрацоўніцтва ў інфармацыйнай сферы, сучасныя тэндэнцыі рынку медыя, ход рэфармавання саюзных СМІ.

Таксама Юрый Селіверстаў адказаў на пытанні карэспандэнтаў ТАСС. У прыватнасці, гаворачы аб мультыбрэндавых цэнтрах беларускіх машынабудаўнікоў у рэгіёнах Расіі, ён сказаў: "У нас ва ўрадзе прынята стратэгія развіцця такіх мультыбрэндавых цэнтраў. Я думаю, што на буйныя расійскія рэгіёны каля 15 такіх цэнтраў сучаснага ўзору, напэўна, павінны прысутнічаць. З месцамі трэба яшчэ думаць".
Паводле слоў дыпламата, буйны цэнтр плануецца адкрыць у Санкт-Пецярбургу. Ён будзе працаваць пад брэндам "Беларускія машыны", але ў ім будуць прадстаўлены і іншыя вытворцы. Прапрацоўваецца магчымасць адкрыць цэнтр у Краснадары - у дапаўненне да нядаўна запушчанага ў рэгіёне. Юрый Селіверстаў растлумачыў, што пры выбары месца ацэньваецца спецыфіка рэгіёна. "Цэнтры, якія абслугоўваюць, напрыклад, БЕЛАЗ, сканцэнтраваны больш на Урал, Сібір. Сельгасмашынабудаванне імкнецца да паўднёвых рэгіёнаў. Такая логіка", - дадаў ён.
Юрый Селіверстаў звярнуў увагу, што ўсяго такіх цэнтраў у расійскіх рэгіёнах ужо налічваецца каля 10, але буйных і сучасных - тры-чатыры. Пасол адзначыў, што за такім фарматам работы будучыня, ён дае магчымасць аб'яднаць пад адным дахам некалькі вытворцаў і забяспечыць якасны сэрвіс для ўсёй лінейкі тэхнікі.
Пасол таксама расказаў, што мадэрнізаваны беларуска-расійскім прадпрыемствам "БКМ-Сібір" трамвай хутка выйдзе на маршрут у Ніжнякамску. Паводле яго слоў, мадэрнізацыя стала магчымай дзякуючы супрацоўніцтву дзвюх краін. "У Беларусі не рабілі саміх трамвайных цялежак. Гэтыя старыя цялежкі тут, у Расіі, з кампанентамі з Беларусі сіламі нашага сумеснага прадпрыемства "БКМ-Сібір" набываюць новыя карпусы і новую начынку", - растлумачыў Юрый Селіверстаў.-0-