2 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У сетцы распаўсюджваюцца фішынгавыя сайты Міністэрства працы і сацыяльнай абароны з абяцаннем сацыяльных выплат, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ведамства.
Так, грамадзянам прапануюць перайсці па спасылках і запоўніць форму з асабістымі данымі, а таксама даныя, якія непасрэдна адлюстраваны на банкаўскай картцы. "Махляры абяцаюць нейкую сацыяльную выплату. Аднак мэта такой схемы - падманам атрымаць доступ да вашых грошай", - папярэджваюць у ведамстве.
А таксама нагадваюць, што інфармаванне аб атрыманні сацыяльных выплат, іх пералічэнні не ажыццяўляецца шляхам рассылкі смс або інтэрнэт-паведамленняў.
"Ні ў якім разе нельга пераходзіць па падазроных спасылках і ўводзіць асабістыя даныя. Махляры ствараюць сайты-двайнікі рэальных анлайн-рэсурсаў. Калі вы ўведзяце там свае паролі, коды, даныя карткі, то яны трапяць да махляроў. Будзьце пільнымі! Пераправярайце ўсю інфармацыю ў афіцыйных крыніцах", - падкрэслілі ў Мінпрацы.-0-