Фота з архіва
11 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш за 600 адзінак тэхнікі і 3 тыс. работнікаў ЖКГ працуюць на дарогах краіны з-за галалёдзіцы. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве жыллёва-камунальнай гаспадаркі.
Па стане на 8.00 на дарогах краіны працуе 612 адзінак спецыяльнай камунальнай тэхнікі: 302 пескараскідальнікі і солераскідальнікі, 206 снегаўборачных машын, 88 машын для пагрузкі, вывазу снегу і інш., а таксама 16 самазвалаў, трактароў на вываз снегу. Задзейнічана больш за 3 тыс. работнікаў ЖКГ.
У МЖКГ заклікалі пешаходаў быць уважлівымі і акуратнымі на вуліцы, а аўтамабілістаў - строга выконваць скорасны рэжым і дыстанцыю.
Звярнуцца з заўвагамі па апрацоўцы дарожнага пакрыцця ад наледзі можна на нумары 115 і 125 (адзіны нумар дарожнай службы).-0-