Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
18 сакавіка 2019, 09:23

Арчакоў: Канцэпцыя інфармацыйнай бяспекі дае адказы на канкрэтныя практычныя пытанні

18 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Канцэпцыя інфармацыйнай бяспекі дае адказ на канкрэтныя практычныя пытанні. Аб гэтым расказаў у эфіры тэлеканала АНТ намеснік дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі Беларусі Уладзімір Арчакоў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Канцэпцыя нацэлена на практычную дзейнасць. Яна дае зразумелыя адказы спецыялістам на канкрэтныя практычныя пытанні, а таксама дае адказы з пункту гледжання тэорыі і навукі. Распрацоўка тэзісаў канцэпцыі вялася на працягу апошніх трох гадоў. Важна, што ў распрацоўцы Канцэпцыі інфармацыйнай бяспекі ўдзельнічалі спецыялісты-практыкі ў гэтай сферы і вучоныя", - расказаў Уладзімір Арчакоў.

Ён падкрэсліў, што забеспячэнне інфармацыйнай бяспекі павінна стаць звычайнай справай. Усе суб'екты праваадносін павінны ўдзяляць увагу рызыкам у гэтай сферы, іх дзеянні павінны быць узгоднены ў сферы інфармацыйнай бяспекі.

Пры распрацоўцы Канцэпцыі інфармацыйнай бяспекі ў Беларусі ўлічваўся міжнародны вопыт. Як адзначыў Уладзімір Арчакоў, існуюць два падыходы ў гэтым напрамку: барацьба з кіберзлачыннасцю і абарона сферы сэнсаў. "Для Беларусі важна абараняць сферу сэнсаў, таму мы прытрымліваемся менавіта такой мадэлі. У канцэпцыі вылучаны тры напрамкі ў забеспячэнні інфармацыйнай бяспекі: сфера сэнсаў, абарона інфармсетак і абарона інфармрэсурсаў", - падкрэсліў Уладзімір Арчакоў.

На думку намесніка дзяржсакратара Савета бяспекі проціпаставіць фэйкавым навінам неабходна больш дакладную і пазітыўную інфармацыю ў афіцыйных СМІ.

Як паведамлялася БЕЛТА, дакумент распрацоўваўся, зыходзячы з геапалітычных інтарэсаў Беларусі, яе месца і ролі ў сучасным свеце. У канцэпцыі адлюстраваны сучасныя выклікі і пагрозы, якія фарміруюцца ў інфармацыйнай сферы і ўяўляюць небяспеку для канстытуцыйных асноў і жыццядзейнасці дзяржаў: маніпуліраванне масавай свядомасцю, дыскрэдытацыя ідэалаў і каштоўнасцей, размыванне нацыянальнага суверэнітэту, няўстойлівасць інфармацыйнай інфраструктуры і іншыя.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі