Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
03 кастрычніка 2022, 12:02

Аранжавы ўзровень небяспекі захаваецца ў Беларусі 4 кастрычніка

3 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі на 4 кастрычніка аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі з-за парывістага ветру. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У аўторак будзе воблачнае надвор'е, удзень з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі Беларусі пройдуць дажджы, уначы па захадзе месцамі моцныя дажджы. Вецер паўночна-заходні 5-10 м/с, парывы да 14 м/с. На большай частцы тэрыторыі Гродзенскай і Брэсцкай абласцей захаваецца вецер парывамі да 15-20 м/с, у сувязі з чым Белгідрамет аб'явіў аранжавы ўзровень небяспекі.

Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 3-9 градусаў. Удзень чакаецца плюс 6-12 градусаў, па захадзе краіны паветра прагрэецца да плюс 15 градусаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі