Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
23 кастрычніка 2018, 14:14

Аранжавы ўзровень небяспекі з-за ветру аб'яўлены ў Беларусі 24 кастрычніка

23 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аранжавы ўзровень небяспекі з-за ветру аб'яўлены ў Беларусі 24 кастрычніка, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У сераду будзе пераважаць воблачнае надвор'е. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы. Вецер будзе паўднёва-заходні з пераходам на паўночна-заходні 5-10 м/с з парывамі да 14 м/с, на паўднёвым захадзе парывы дасягнуць 15-20 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 1-6 градусаў, удзень будзе 4-9 градусаў вышэй за нуль.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі