Сцяг Панядзелак, 25 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
01 лістапада 2024, 09:03

Аранжавы ўзровень небяспекі з-за ўзмацнення ветру прагназуюць 1 лістапада ў Беларусі

1 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аранжавы ўзровень небяспекі з-за ўзмацнення ветру прагназуюць 1 лістапада ў Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У пятніцу будзе пераважаць воблачнае надвор'е, у многіх раёнах пройдуць дажджы. Вецер чакаецца заходні 6-11 м/с, на большай частцы тэрыторыі парывы 15-20 м/с, днём месцамі 21-24 м/с.

Мінімальная тэмпература паветра ноччу складзе плюс 5-10 градусаў, максімальная днём - 10-15 градусаў вышэй за нуль.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі