Сцяг Субота, 27 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
12 лютага 2024, 12:28

Аранжавы ўзровень небяспекі з-за туману аб'яўлены ў Беларусі на 13 лютага

Фота з архіва
Фота з архіва
12 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аранжавы ўзровень небяспекі з-за туману аб“яўлены ў Беларусі на 13 лютага. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У аўторак будзе воблачна. Часам пройдуць ападкі (дождж, мокры снег). Ноччу і раніцай на большай частцы тэрыторыі, днём месцамі згусціцца туман. На асобных участках дарог галалёдзіца, па паўночным усходзе месцамі слабы галалёд. Вецер пераменных напрамкаў 2-7 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе мінус 1 - плюс 5 градусаў, удзень будзе вагацца ад 0 градусаў на поўначы да плюс 8 градусаў на поўдні.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі