Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
14 лютага 2019, 12:20

Аранжавы ўзровень небяспекі з-за туману аб'яўлены ў Беларусі 15 лютага

14 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аранжавы ўзровень небяспекі з-за туману аб'яўлены ў Беларусі 15 лютага. Чакаюцца невялікія ападкі, галалёдзіца і да 6 градусаў цяпла, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У пятніцу будзе воблачна, уначы - з праясненнямі, без істотных ападкаў. Раніцай і ўдзень месцамі пройдуць невялікія ападкі, у асноўным дождж. Уначы і раніцай на большай частцы тэрыторыі, удзень месцамі чакаецца туман. У асобных раёнах магчымы слабы галалёд, на дарогах месцамі галалёдзіца. Вецер прагназуецца заходні 3-8 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе 1-6 градусаў марозу, у заходніх раёнах - ад нуля да плюс 3. Удзень будзе ад нуля да 6 градусаў вышэй за нуль.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі