Сцяг Панядзелак, 9 лютага 2026
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
28 чэрвеня 2025, 12:48

Аранжавы ўзровень небяспекі з-за парывістага ветру аб'яўлены ў Беларусі 29 чэрвеня 

Фота з архіва
Фота з архіва
28 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі 29 чэрвеня аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі з-за ўзмацнення ветру парывамі 15-20 м/с. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У нядзелю будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу месцамі, а раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы. Днём месцамі па ўсходзе магчымы навальніцы. Вецер прагназуецца заходні, паўночна-заходні 5-10 м/с, парывы да 14 м/с, днём у многіх раёнах парывы 15-20 м/с.

Тэмпература паветра ночуу складзе 9-15 градусаў цяпла, па захадзе - да 17 градусаў вышэй за нуль. Днём будзе ад 19 градусаў па паўночным усходзе да 26 градусаў цяпла па паўднёвым захадзе.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі