26 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аранжавы ўзровень небяспекі з-за парывістага ветру аб'яўлены ў Беларусі 27 мая. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У пятніцу, 27 мая, чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. На большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы. У дзённыя гадзіны ў асобных раёнах будуць навальніцы. Вецер заходні, паўднёва-заходні 5-10 м/с, парывы да 14 м/с, ноччу месцамі, днём у многіх раёнах парывы ўзмоцняцца да 15-20 м/с. Тэмпература паветра ноччу будзе вагацца ад плюс 6 да 12 градусаў, днём ад плюс 13 да 19 градусаў.-0-