Сцяг Чацвер, 17 ліпеня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
24 чэрвеня 2025, 13:00

Аранжавы ўзровень небяспекі з-за парывістага ветру аб'яўлены ў Беларусі 25 чэрвеня

 

24 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі 25 чэрвеня аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі з-за парывістага ветру. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У сераду будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу месцамі, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы. У асобных раёнах магчымы навальніцы. Вецер прагназуецца паўднёва-заходні 5-10 м/с, з парывамі да 14 м/с, месцамі, а днём па захадзе ў многіх раёнах 15-20 м/с.

Тэмпература паветра ноччу складзе 9-15 градусаў цяпла. Днём будзе 16-22 градусы вышэй за нуль, па поўдні - да плюс 25 градусаў.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі