Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
23 студзеня 2020, 12:29

Аранжавы ўзровень небяспекі з-за парывістага ветру аб'яўлены ў Беларусі 24 студзеня

23 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аранжавы ўзровень небяспекі з-за моцнага ветру аб'яўлены ў Беларусі ў пятніцу, 24 студзеня, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Паводле даных сіноптыкаў, у бліжэйшыя суткі будзе пераважаць воблачнае надвор'е. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя ападкі (мокры снег, які будзе пераходзіць у дождж). Уначы і раніцай месцамі чакаецца слабы галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер будзе заходні 5-10 м/с, парывамі да 14 м/с. Раніцай і ўдзень у многіх раёнах краіны яго парывы ўзмоцняцца да 15-18 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад 4 градусаў марозу да 1 градуса цяпла, удзень чакаецца ад нуля да 6 градусаў цяпла.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі