Сцяг Чацвер, 28 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
19 чэрвеня 2024, 14:50

Аранжавы ўзровень небяспекі з-за навальніц, моцных ветру і дажджоў аб'яўлены ў Беларусі на 20 чэрвеня

19 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аранжавы ўзровень небяспекі з-за навальніц, моцных ветру і дажджоў аб'яўлены ў Беларусі на 20 чэрвеня. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

У чацвер ноччу будзе воблачна з праясненнямі, днём пераменная воблачнасць. Ноччу і раніцай на большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы, прагрымяць навальніцы, у паўднёва-ўсходняй частцы будуць моцныя дажджы. Днём пераважна па ўсходзе прагназуюцца кароткачасовыя дажджы. У начныя і ранішнія гадзіны месцамі слабы туман. Вецер паўночна-заходні 5-10 м/с, парывы ўзмоцняцца да 14 м/с, а ў многіх раёнах дасягнуць 15-20 м/с. Акрамя іншага, рэзка пахаладае. Тэмпература паветра ноччу складзе плюс 11-17 градусаў, а па паўднёвым усходзе - да плюс 19 градусаў, днём будзе плюс 17-23 градусы.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі