Фота з архіва
17 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аранжавы ўзровень небяспекі з-за навальніц, моцных ліўняў і ветру аб'яўлены ў Беларусі на 18 ліпеня. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У чацвер будзе воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Уначы ў паўднёвых, а ўдзень у паўднёва-ўсходніх раёнах на большай частцы прагрымяць навальніцы, пры навальніцах месцамі моцныя ліўні. На астатняй частцы тэрыторыі ў асобных раёнах таксама навальніцы. У начны і ранішні час месцамі згусціцца слабы туман. Вецер уначы няўстойлівы, удзень паўночна-заходні 4-9 м/с, пры навальніцах парывы ўзмоцняцца да 14 м/с, месцамі чакаецца шквалістае ўзмацненне парывамі 15-20 м/с.
Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 17-23 градусы, а ўдзень - 23-29 градусаў цяпла.-0-