Сцяг Чацвер, 13 чэрвеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
30 мая 2024, 12:06

Аранжавы ўзровень небяспекі з-за навальніц аб'яўлены ў Беларусі на 31 мая

Фота з архіва
Фота з архіва
30 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аранжавы ўзровень небяспекі з-за навальніц аб'яўлены ў Беларусі на 31 мая, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У пятніцу будзе воблачнае з праясненнямі надвор'е. Уначы месцамі, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, прагрымяць навальніцы. У начны і ранішні час у асобных раёнах згусціцца слабы туман. Вецер усходні, паўднёва-ўсходні 4-9 м/с, пры навальніцах парывы ўзмоцняцца да 14 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе 10-16 градусаў, удзень - 21-27 градусаў цяпла.-0
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі