10 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аранжавы ўзровень небяспекі з-за навальніц аб'яўлены ў Беларусі на 11 чэрвеня, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. Ноччу на большай частцы тэрыторыі, а днём пераважна па ўсходняй палавіне пройдуць дажджы, месцамі - моцныя дажджы. Ноччу ў многіх раёнах, а днём па ўсходняй палавіне прагрымяць навальніцы. У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах згусціцца туман.
Вецер ноччу пераменных напрамкаў, днём заходні 5-10 м/с, пры навальніцах парывы ўзмоцняцца да 14 м/с, месцамі - да 15-20 м/с. Тэмпература паветра ноччу складзе плюс 10-16 градусаў. Па паўднёвым усходзе тэмпература павысіцца да плюс 19 градусаў, а днём - да плюс 21-27 градусаў.-0-