2 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аранжавы ўзровень небяспекі аб'яўлены ў Беларусі на 3 чэрвеня з-за моцных дажджоў. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Ноччу ў аўторак будзе пераменная воблачнасць, месцамі, а па поўдні ў многіх раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы. Днём будзе воблачна з праясненнямі, на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы, у паўднёвых раёнах моцныя дажджы, месцамі па Гомельскай вобласці магчымы вельмі моцныя дажджы. У асобных раёнах чакаюцца навальніцы.
У начны і ранішні час месцамі магчымы туман. Вецер прагназуецца пераменных напрамкаў 3-8 м/с, пры навальніцах з парывамі да 14 м/с, днём месцамі да 15-18 м/с.
Тэмпература паветра ноччу складзе ад плюс 7 па паўночным захадзе да 17 градусаў вышэй за нуль па поўдні. Днём будзе 16-22 градусы цяпла, па паўднёвым усходзе - плюс 23-25.-0-