25 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі 26 лістапада на большай частцы тэрыторыі чакаецца туман, па паўночна-заходняй палове - моцныя ападкі (снег, мокры снег, які будзе пераходзіць у дождж). У выніку ў краіне аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У сераду будзе пераважна воблачнае надвор'е. У многіх раёнах чакаюцца ападкі (снег, мокры снег, які будзе пераходзіць у дождж). Месцамі, а па паўночна-заходняй палове ў многіх раёнах прагназуюцца моцныя ападкі. У асобных раёнах магчымы галалёд, наліпанне мокрага снегу, на дарогах - галалёдзіца. На большай частцы тэрыторыі чакаецца туман. Вецер прагназуецца ўсходні, паўднёва-ўсходні 4-9 м/с.
Тэмпература паветра ноччу складзе ад мінус 3 да плюс 3 градусаў. Днём будзе ад мінус 1 градуса па паўночным захадзе да плюс 10 градусаў па паўднёвым усходзе.-0-