29 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аранжавы ўзровень небяспекі з-за моцнага ветру аб'яўлены ў Беларусі на 30 ліпеня. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У аўторак будзе воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы, уначы месцамі моцныя дажджы. Удзень у асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Вецер паўночна-заходні 5-10 м/с, парывы ўзмоцняцца да 14 м/с, уначы і раніцай у многіх раёнах, а ўдзень месцамі парывы дасягнуць 15-20 м/с. Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 12-17 градусаў, а ўдзень - плюс 19-25 градусаў.-0-