Сцяг Чацвер, 17 ліпеня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
12 чэрвеня 2025, 13:00

Аранжавы ўзровень небяспекі з-за моцнага ветру аб'яўлены ў Беларусі на 13 чэрвеня

12 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аранжавы ўзровень небяспекі з-за моцнага ветру раніцай і днём аб'яўлены ў Беларусі на 13 чэрвеня. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У пятніцу ноччу будзе воблачна з праясненнямі, днём чакаецца пераменная воблачнасць. У многіх раёнах краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі магчымы навальніцы. Вецер прагназуецца паўночна-заходні, паўночны 5-10 м/с, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі краіны з парывамі 15-20 м/с.

Тэмпература паветра ноччу складзе 7-13 градусаў вышэй за нуль. Днём будзе плюс 17-22.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі