ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 22 кастрычніка 2021
Мінск Ясна +10°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
18 верасня 2017, 13:04

Аранжавы ўзровень небяспекі з-за моцнага ветру аб'яўлены ў Беларусі 19 верасня

18 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аранжавы ўзровень небяспекі з-за моцнага ветру аб'яўлены ў Беларусі ў аўторак, 19 верасня, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Будзе воблачна з праясненнямі, пераважна па поўначы Беларусі, пройдуць кароткачасовыя дажджы. Вецер прагназуецца заходні, паўднёва-заходні, ноччу і раніцай - 7-12 м/с, у многіх раёнах з парывамі да 15-20 м/с, месцамі да 21-24 м/с. Днём - 4-9 м/с, па паўночным усходзе з парывамі да 14 м/с.

Тэмпература паветра ноччу складзе 6-11 градусаў вышэй за нуль. Днём - 12-17 градусаў цяпла, па поўдні - да плюс 19.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі