22 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Моцны вецер прагназуецца ў Беларусі 23 кастрычніка, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Чакаецца пераменная воблачнасць. Уначы і раніцай у асноўным па поўначы краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, удзень будзе пераважна без ападкаў. У начны і ранішні час у асобных раёнах можа быць слабы туман.
Вецер паўднёва-заходні з пераходам на паўночна-заходні 5-10 м/с, з парывамі да 14 м/с. Белгідрамет папярэджвае аб аранжавым узроўні небяспекі: па поўначы рэспублікі ў многіх раёнах чакаецца ўзмацненне паўночна-заходняга ветру парывамі 15-20 м/с.
Тэмпература паветра мінімальная ўначы складзе плюс 3-9 градусаў, максімальная ўдзень - плюс 10-16 градусаў.-0-