1 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На большай частцы тэрыторыі Беларусі 2 лістапада захаваецца ўзмацненне паўночна-заходняга ветру парывамі 15-20 м/с, месцамі 21-24 м/с. Аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Будзе воблачна з праясненнямі. У многіх раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы, раніцай і ўдзень - з мокрым снегам. Вецер паўночна-заходні 6-11 м/с, на большай частцы тэрыторыі парывы 15-20 м/с, месцамі 21-24 м/с.
Тэмпература паветра мінімальная ўначы складзе 0 - плюс 6 градусаў, максімальная ўдзень - 2-8 градусаў.-0-