Сцяг Чацвер, 12 снежня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
12 снежня 2024, 12:56

Аранжавы ўзровень небяспекі з-за моцнага ветру аб'яўлены на 13 снежня

12 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аранжавы ўзровень небяспекі аб'яўлены на 13 снежня ў Беларусі з-за моцнага ветру, парывы якога ўначы і раніцай па ўсходняй палове будуць 15-20 м/с. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Будзе воблачна з праясненнямі. Уначы і раніцай пераважна па паўднёва-ўсходняй палове прагназуецца кароткачасовы снег, слабая мяцеліца, удзень - у асноўным без ападкаў. На асобных участках дарог можа быць галалёдзіца. Вецер паўночны, паўночна-заходні 5-10 м/с, з парывамі да 14 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе 4-10 градусаў марозу, удзень - 1-6 са знакам мінус.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі