
28 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аранжавы ўзровень небяспекі з-за моцнага снегападу захаваецца ў Беларусі 29 сакавіка, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


У сераду будзе воблачна, па захадзе з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі прагназуюцца ападкі (снег, мокры снег, уначы ва ўсходніх раёнах з дажджом). Уначы па ўсходняй палове ў многіх раёнах, удзень месцамі будуць моцныя ападкі. У асобных раёнах мяцеліца, уначы па ўсходзе слабы галалёд, наліпанне мокрага снегу. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўночна-заходні 5-10 м/с, на большай частцы тэрыторыі парывы да 15-20 м/с. У сувязі з гэтым Белгідрамет аб'явіў аранжавы ўзровень небяспекі.
Тэмпература паветра ўначы складзе мінус 4 - плюс 1 градус. Удзень чакаецца мінус 1 - плюс 4 градусы, а па захадзе - да плюс 6 градусаў.-0-