21 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аранжавы ўзровень небяспекі з-за ліўняў, навальніц і парывістага ветру аб'яўлены ў Беларусі на 22 жніўня, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У чацвер чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. Уначы і раніцай на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, прагрымяць навальніцы, месцамі пры навальніцах - моцныя ліўні. Удзень пераважна на ўсходзе прагназуюцца кароткачасовыя дажджы, у некаторых раёнах навальніцы. У начны і ранішні час месцамі будзе слабы туман. Вецер паўднёвы з пераходам на паўночна-заходні 5-10 м/с, пры навальніцах парывы ўзмоцняцца да 14 м/с, уначы і раніцай месцамі шквалістае ўзмацненне ветру парывамі 15-20 м/с.
Тэмпература паветра ўначы дасягне плюс 13-19 градусаў, удзень будзе вагацца ад плюс 20 градусаў на паўночным захадзе да плюс 31 градуса на паўднёвым усходзе.-0-