Сцяг Серада, 27 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
15 ліпеня 2024, 12:31

Аранжавы ўзровень небяспекі з-за гарачыні прадоўжаны ў Беларусі на 16 ліпеня

15 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аранжавы ўзровень небяспекі з-за гарачыні прадоўжаны ў Беларусі на 16 ліпеня. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У аўторак будзе пераменная воблачнасць. Месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, прагрымяць навальніцы. Уначы і раніцай у асобных раёнах згусціцца туман. Вецер няўстойлівы 3-8 м/с, пры навальніцах парывы ўзмоцняцца да 14 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе 15-21 градус цяпла. Цдзень тэмпература павысіцца да плюс 28-34 градусаў, а па поўдні месцамі да 35 градусаў вышэй за нуль.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі