Сцяг Серада, 27 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
10 ліпеня 2024, 15:07

Аранжавы ўзровень небяспекі з-за гарачыні аб'яўлены ў Беларусі на 11 ліпеня

10 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аранжавы ўзровень небяспекі з-за гарачыні аб'яўлены ў Беларусі на 11 ліпеня. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У чацвер будзе пераменная воблачнасць і пераважна без ападкаў. Толькі ўдзень месцамі ў заходніх раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы, прагрымяць навальніцы. Вецер усходні, паўднёва-ўсходні, уначы слабы, удзень - 4-9 м/с, пры навальніцах парывы ўзмоцняцца да 14 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 13-19 градусаў, у заходніх раёнах - да плюс 21. Удзень паветра прагрэецца да плюс 28-34 градусаў, месцамі па паўднёвым захадзе будзе 35-36 градусаў.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі