Сцяг Серада, 27 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
29 жніўня 2024, 14:51

Аранжавы ўзровень небяспекі з-за гарачыні аб'яўлены ў Беларусі 30 жніўня

29 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аранжавы ўзровень небяспекі з-за гарачыні аб'яўлены ў Беларусі 30 жніўня. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У пятніцу будзе невялікая воблачнасць і без ападкаў. У начны і ранішні час месцамі чакаецца слабы туман. Вецер прагназуецца ўсходні, уначы слабы, удзень 3-8 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе 13-19 градусаў вышэй за нуль, удзень - плюс 27-33.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі