9 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аранжавы ўзровень небяспекі з-за гарачыні аб'яўлены ў Беларусі на 10 ліпеня. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У сераду будзе малавоблачна і без ападкаў. Вецер паўночна-ўсходні, усходні, уначы слабы, удзень 4-9 м/с.
Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 11-17 градусаў, а на поўдні - да 20 градусаў цяпла. Удзень паветра прагрэецца да 24-29 градусаў, а па паўднёвай палове - да 30-32 градусаў. Белгідрамет аб'явіў аранжавы ўзровень небяспекі.-0-