Фота з архіва
14 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Уначы 15 студзеня ў многіх раёнах Беларусі захаваецца галалёд. На дарогах будзе галалёдзіца. Аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Чакаецца воблачнае надвор'е. Уначы і раніцай на большай частцы тэрыторыі пройдуць ападкі (снег, мокры снег, дождж). Удзень месцамі, а па поўдні ў многіх раёнах снег, мокры снег, дождж.
"Уначы ў многіх раёнах будзе галалёд, на дарогах галалёдзіца. Удзень месцамі туман і галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер заходні, паўночна-заходні 4-9 м/с, уначы парывы да 14 м/с", - расказалі ў Белгідрамеце.
Тэмпература паветра мінімальная ўначы складзе мінус 4 - плюс 1, максімальная ўдзень - мінус 1 - плюс 4 градусы.-0-