Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
06 снежня 2022, 13:29

Аранжавы ўзровень небяспекі з-за галалёду аб'яўлены на 7 снежня

6 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аранжавы ўзровень небяспекі з-за галалёду і галалёдзіцы аб'яўлены на 7 снежня, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У сераду будзе воблачна, уначы па ўсходзе з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі пройдуць ападкі (снег, мокры снег, па захадзе з дажджом). Месцамі, а ўначы і раніцай па Брэсцкай і Гродзенскай абласцях у многіх раёнах галалёд, на дарогах галалёдзіца. Белгідрамет аб'явіў аранжавы ўзровень небяспекі.

Раніцай і ўдзень слабая мяцеліца. Вецер паўднёва-ўсходні, паўднёвы 6-11 м/с, парывы да 14 м/с, раніцай і ўдзень месцамі па ўсходзе 15-18 м/с. Тэмпература паветра ўначы складзе ад нуля градусаў па захадзе да мінус 10 на ўсходзе. Удзень чакаецца мінус 4 - плюс 2 градусы, па ўсходзе - да мінус 7 градусаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі