Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
05 мая 2021, 12:28

Аранжавы ўзровень небяспекі аб'яўлены ў Беларусі на 6 мая з-за моцнага ветру

5 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аранжавы ўзровень небяспекі аб'яўлены ў Беларусі на 6 траўня з-за моцнага ветру, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У чацвер будзе воблачна з праясненнямі. Уначы часам пройдуць дажджы, месцамі моцныя, удзень на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах прагназуюцца навальніцы. Вецер чакаецца паўднёвы, паўднёва-заходні 5-10 м/с, уначы месцамі, удзень у многіх раёнах парывы да 15-20 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 4-10. Удзень будзе 9-15 градусаў цяпла.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі