ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Аўторак, 14 ліпеня 2020
Мінск Малавоблачна +16°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
29 чэрвеня 2020, 12:32

Аранжавы ўзровень небяспекі аб'яўлены ў Беларусі 30 чэрвеня з-за навальніц

Фота з архіва
Фота з архіва

29 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аранжавы ўзровень небяспекі аб'яўлены ў Беларусі 30 чэрвеня з-за навальніц, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У аўторак чакаецца пераменная воблачнасць. Ноччу пераважна па захадзе, днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы, пры навальніцах у асобных раёнах магчымы моцныя ліўні. Вецер прагназуецца паўднёва-ўсходні з пераходам на заходні 5-10 м/с, пры навальніцах з парывамі да 14 м/с, месцамі магчыма шквалістае ўзмацненне ветру з парывамі 15-20 м/с.

Тэмпература паветра ноччу складзе 12-18 градусаў вышэй за нуль. Днём будзе 20-25 градусаў, па паўднёвым усходзе - да плюс 27.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі