Фота з архіва
2 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аранжавы ўзровень небяспекі аб'яўлены ў Беларусі 3 красавіка з-за дажджоў і моцнага ветру, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Беларусі.
У сераду будзе воблачна. Прагназуюцца дажджы, раніцай і днём па паўночнай палове краіны - з мокрым снегам. Ноччу на большай частцы тэрыторыі рэспублікі пройдуць моцныя дажджы, раніцай і днём па поўначы моцныя ападкі (дождж, мокры снег). Ноччу месцамі чакаюцца навальніцы. Вецер паўднёвы з пераходам на паўночна-заходні 5-10 м/с, у многіх раёнах парывы 15-20 м/с.
Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 2-8 градусаў. Днём будзе ад плюс 3 па поўначы да 14 градусаў цяпла па паўднёвым усходзе.-0-