Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
25 студзеня 2021, 12:25

Аранжавы ўзровень небяспекі аб'яўлены ў Беларусі 26 студзеня з-за моцнага ветру і ападкаў

25 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аранжавы ўзровень небяспекі аб'яўлены ў Беларусі 26 студзеня з-за моцнага ветру і ападкаў, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У аўторак будзе воблачна. Часам будуць ісці снег, мокры снег, дождж. Уначы па захадзе, раніцай і ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца моцныя ападкі, мяцеліца. Месцамі магчыма наліпанне мокрага снегу. Уначы і раніцай у асобных раёнах чакаецца туман. На асобных участках дарог магчыма галалёдзіца. Вецер прагназуецца пераменных напрамкаў 5-10 м/с, уначы па Брэсцкай і Гродзенскай абласцях, раніцай і ўдзень у многіх раёнах Беларусі з парывамі да 15-20 м/с, у дзённы час месцамі па поўдні - да 21-23 м/с.

Тэмпература паветра на працягу сутак складзе ад мінус 2 да плюс 4 градусаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі