Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
22 студзеня 2020, 12:48

Аранжавы ўзровень небяспекі аб'яўлены ў Беларусі 23 студзеня з-за моцнага ветру

22 студзеня, Мінск /Юлія Неманкова - БЕЛТА/. Аранжавы ўзровень небяспекі аб'яўлены ў Беларусі ў чацвер, 23 студзеня, з-за моцнага ветру, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Паводле даных сіноптыкаў, у бліжэйшыя суткі будзе воблачна з праясненнямі. Уначы месцамі пройдзе невялікі снег, удзень без істотных ападкаў. На асобных участках дарог магчыма галалёдзіца. Вецер паўночна-заходні 6-11 м/с, з парывамі да 14 м/с, уначы ў многіх раёнах, удзень месцамі парывы ветру могуць дасягаць 15-20 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад 5 градусаў марозу да 1 цяпла, удзень будзе ад мінус 2 да плюс 4 градусаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі