Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
20 студзеня 2021, 12:32

Аранжавы ўзровень небяспекі аб'яўлены ў Беларусі 21 студзеня з-за рэзкага пацяплення

20 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аранжавы ўзровень небяспекі аб'яўлены ў Беларусі 21 студзеня з-за рэзкага пацяплення, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У чацвер будзе воблачна з праясненнямі. Уначы і раніцай на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць ападкі (снег, мокры снег, які будзе пераходзіць у дождж), у асобных раёнах па поўначы моцны снег, мокры снег. Удзень пераважна па паўночным усходзе чакаюцца мокры снег і дождж. Месцамі, а ў начны і ранішні час у многіх раёнах Брэсцкай і Гродзенскай абласцей, магчымы галалёд. Месцамі чакаецца туман, на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер прагназуецца паўднёвы, паўднёва-заходні 5-10 м/с, з парывамі да 14 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад плюс 1 па паўднёвым захадзе да мінус 16 па ўсходзе краіны, удзень будзе ад мінус 2 да плюс 4 градусаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі