Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
19 студзеня 2022, 14:56

Аранжавы ўзровень небяспекі аб'яўлены ў Беларусі 20 студзеня з-за моцнага ветру

19 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аранжавы ўзровень небяспекі аб'яўлены ў Беларусі 20 студзеня з-за моцнага ветру, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У чацвер будзе воблачна, удзень з праясненнямі. Уначы месцамі, раніцай і ўдзень у многіх раёнах краіны пройдуць кароткачасовыя ападкі ў выглядзе снегу і мокрага снегу, магчыма слабая мяцеліца. Месцамі прагназуецца галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер паўднёва-заходні 6-11 м/с, уначы парывы да 14 м/с, раніцай і ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с.

Тэмпература паветра ў начны час складзе нуль - мінус 5 градусаў, удзень тэмпература паветра будзе вагацца ад мінус 3 да плюс 2 градусаў.

Сіноптыкі таксама папярэдзілі, што ў пятніцу, 21 студзеня, у Беларусі захаваецца ветранае надвор'е.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі